Мінчанка ў неадэкватным стане замкнулася ў кватэры з малымі дзецьмі

06.07.2015 / 08:51

34-гадовая жанчына ў неадэкватным стане замкнулася ў кватэры з малымі дзецьмі. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў нядзелю, 5 ліпеня, у шматпавярховіку на вуліцы Грушаўскай. Як паведамляе прэс-служба МНС, жанчына знаходзіцца ў адпачынку па даглядзе дзяцей. З ёй былі дзеці 2012 і 2015 гадоў нараджэння.

На месца прыехалі міліцыянеры і медыкі. Хто іх выклікаў і якія дзеянні жанчыны выклікалі трывогу, пакуль невядома. Кватэру, якую жанчына арэндавала, давялося ўскрываць ратавальнікам.