Курс еўра ўпаў пасля рэферэндуму ў Грэцыі

06.07.2015 / 09:36

Курс еўра адносна ены і даляра на сусветных фондавых біржах упаў пасля абвяшчэння папярэдніх вынікаў рэферэндуму ў Грэцыі.

Па словах фінансістаў, грэчаскія банкі знаходзяцца ў небяспечнай блізкасці ад калапсу.

Калі гэта адбудзецца, мільёны грэкаў згубяць зберажэнні, кампаніі збанкрутуюць, у краіне могуць катастрафічна скараціцца запасы харчавання і медыкаментаў.

Як адзначаюць аналітыкі, банкам у Грэцыі неабходны надзейны крэдытор, аднак Еўрапейскі Цэнтральны банк можа не ўзяць на сябе гэтую функцыю зноў.