Падлетак прапаноўваў мінакам чай пад выглядам наркотыкаў

06.07.2015 / 14:47

Паліцыяй Расіі затрыманы 14-гадовы падлетак, які прапаноўваў мінакам чай пад выглядам наркотыкаў. Як высветлілася, непаўналетні адшукваўся аператыўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска па падазрэнні ва ўчыненні рабавання. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у сталіцы непаўналетні таксама выкарыстоўваў схему продажу чаю пад выглядам наркотыкаў. Так, 34-гадоваму мінчаніну хлопец прапаноўваў купіць курыльную сумесь. Забаронены прадукт ён прадэманстраваў у каробцы ад запалак. Калі ж пакупнік пачаў даставаць грошы, каб заплаціць, падлетак выхапіў з рук кашалёк і ўцёк. У кашальку быў прыкладна 1 млн. беларускіх рублёў. Мужчына звярнуўся ў Партызанскае РУУС сталіцы. Аператыўнікі пачалі пошукі падазраваны. 

Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікам крымінальнага вышуку стала вядома, што падазраваны — жыхар Віцебска. У сталіцу прыехаў з мэтай нелегальнага заробку. Пасля рабавання 14-гадовы хлопец, які стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, стаў хавацца ад мінскай міліцыі і з'ехаў у Расію да бацькі. Там быў затрыманы паліцыяй за аналагічнае злачынства. 

У дачыненні да зламысніка распачата крымінальная справа на падставе арт. 206 КК (рабаванне). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Цяпер вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю.