Мінгандлю закрыла «Журавінку» ў Мінску
07.07.2015 / 19:47
У ходзе пазапланавай праверкі парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў устаноўленыя ў рэстаране «Журавінка», рэстаране хуткага абслугоўвання Food Republic і кафэ River Cafe (ЗТАА «Шахін»), паведамілі ў Мінгандлі.
«Знята з рэалізацыі прадукцыі з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці на суму каля 14 млн рублёў, устаноўлены факты невыканання асартыментных пералікаў, тэмпературных рэжымаў захоўвання прадукцыі, парушэнні кантролю якасці і бяспекі выпушчанай прадукцыі, захоўвання прадукцыі без дакументаў, якія пацвярджаюць факт яе набыцця, якасць і бяспеку, рэалізацыі алкагольных напояў без акцызных марак і з пашкоджанымі акцызнымі маркамі і г.д.» — адзначана ў паведамленні.
Таксама выяўлены выпадкі падману пакупнікоў: пры выбарачным узважванні асобных гатовых страў недавага ў іх склала да 40% ад намінальнай масы, устаноўленай у тэхналагічных дакументах.
Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і забеспячэння дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі, а дзейнасць гэтых аб'ектаў прыпыненая з 8 ліпеня 2015 года
Абноўлены комплекс з новай канцэпцыяй быў адкрыты крыху больш за год таму. Ён абышоўся інвестарам прыкладна ў 5 млн еўра.