Інфармацыя ў СМІ, што затрыманы беларус з роты «Тарнада», непраўдзівая

08.07.2015 / 16:07

Некалькі дзён таму ў беларускіх СМІ з’явілася інфармацыя аб арышце 22-гадовага беларускага добраахвотніка Барыса Гульчука, які служыў у батальёне «Тарнада». Яго абвінавачваюць у цяжкіх злачынствах.

Маўляў, Гульчук быў арыштаваны разам з камандзірам батальёна і яшчэ шасцю байцамі.

«Наша Ніва» спраўдзіла гэтую інфармацыю ў людзей, якія ведаюць Гульчука і маюць непасрэднае дачыненне да батальёна «Тарнада». Яны пацвярджаюць, што Гульчук сапраўды арыштаваны, але ён не беларус і не мае ніякага дачынення да Беларусі.

ЗП