Зварот ініцыятыўнай групы па вылучэнні Статкевіча

10.07.2015 / 18:31

«Шчыры дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашу ініцыятыву, якая праводзіцца пад лозунгам «Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі», і ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Мы ведаем, як няпроста шмат каму з вас даўся гэты крок. Разумеем тую адказнасць, якая ўскладаецца на нас, і абавязкова апраўдаем ваш давер.

Адначасова мы звяртаемся да грамадзянаў Беларусі з заклікам выкарыстаць апошнія дні магчымасці ўвайсці ў ініцыятыўную групу – да 14 ліпеня ўключна», — гаворыцца ў звароце.

«Мы звяртаемся да былых палітвязняў рэжыму Лукашэнкі: вы ведаеце, што такое беларуская турма, вы ведаеце, чаго каштуе мужнасць у гэтай турме. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да ўсіх апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх рухаў — будзьце годнымі памяці лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Генадзя Карпенкі. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да тых беларусаў, якія вымушана апынуліся на эміграцыі. Вы – частка нашай нацыі. Мы просім вас арганізоўваць акцыі ў замежжы ў падтрымку нашай дзейнасці.

Мы звяртаемся да журналістаў: просім даваць інфармацыю пра нашу кампанію, а таксама знайсці ў сабе грамадзянскую мужнасць і ўваходзіць у ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, не прыкрываючыся стандартамі, прынятымі у дэмакратычных краінах, дзе выбары адбываюцца насамрэч. Светлая памяць вашых калегаў Змітра Завадскага, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна мусяць вас натхніць на гэты мужны крок.

Людзі Беларусі! Толькі ў еднасці нашая сіла! Беларусь павінна стаць нармальнай еўрапейскай краінай. Разам мы сіла!

па e-mail: statkevich.election.2015@gmail.com,
bchdminsk@gmail1.com
profrep@gmail.com
v.siuczyk@gmail.com
www.facebook.com/viachaslau.siuchyk

па адрасах: г. Мінск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), тэл. 8 017 292 46 51, Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ

па маб. тэл. +375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў),
+375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч), +375 029 286 79 53,
+375 29 563 07 15 (Надзея Батура)

Жадаючыя стаць сябрамі ініцыятыўнай групы і аказаць рэальную дапамогу ў зборы подпісаў могуць напрамую звярнуцца да Мікалаю Аўтуховічу, напісаўшы яму на электронную пошту zastatkevicha@gmail.com, або патэлефанаваць +375 33 3039577».