Выходныя будуць халодныя і дажджлівыя

10.07.2015 / 14:22

Халоднае паветра паўночных шырот прынеслі ў Беларусь паўночна-заходнія вятры. Сёння тэмпература па краіне складае ўсяго 15—20 градусаў, а пры дажджы — не вышэй за 12—14 градусаў.

11 ліпеня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер паўночна-заходні парывісты, у асобных раёнах парывы ветру могуць дасягаць 15—20 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 8 + 14°С, максімальная тэмпература днём 16 — + 22°С.

У нядзелю, 12 ліпеня, надвор'е ў паўднёва-заходніх раёнах палепшыцца, там будзе пераважна без ападкаў, а на астатняй тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Захаваецца паўночна-заходні парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 + 13°С, максімальная днём 17 — + 24°С.