На Беласточчыне ўсталявалі помнік Кастусю Каліноўскаму ФОТА
10.07.2015 / 20:17
У Мастаўлянах, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне, усталяваны помнік у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Як зазначае дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук, такім чынам аддаецца гонар Кастусю Каліноўскаму: «Гэта падтрымка памяці, якая ёсць у народзе. Вядома, будуць ім захапляцца людзі, і тыя, якія не ведаюць, хто такі Кастусь Каліноўскі, напэўна, запытаюць, напэўна, прачытаюць пра яго жыццё і даведаюцца. І праз гэта Кастусь Каліноўскі будзе жыць».
Аўтарам праекта помніка з’яўляецца Януш Талуць з Беластока.