У Віцебску падчас «Славянскага базару» невядомы мужчына напаў на дзяўчынку ФОТА
11.07.2015 / 09:23
Першамайскі РАУС Віцебска шукае невысветленага мужчыну, які 8 ліпеня каля 17:30 каля дома №22-7 па праспекце Будаўнікоў здзейсніў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй дзяўчынкі.
Згодна з арыенціроўкай, нападнік — мужчына 35-40 гадоў, рост каля 175-180 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, твар авальны, смуглявы (загарэлы), прычоска «пляцоўка», на адной з рук татуіроўка ў раёне перадплечча або на локцевым згіне.
Апрануты ён быў у чорныя штаны, чорную майку з кароткім рукавом, пры сабе меў сумку з-пад ноўтбука чорнага колеру.
Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь значнай інфармацыяй аб асобе, што здзейсніла напад, паведаміць яе па тэлефонах 5489002 (МТС) або па 102. Гарантуюцца ўзнагароджанне і канфідэнцыйнасць.