Нацбанк Беларусі выключыў з рэестра тры лізінгавыя арганізацыі
11.07.2015 / 09:48
Нацыянальны банк Беларусі сёння прыняў рашэнне аб выключэнні з рэестра трох лізінгавых арганізацый, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Гаворка ідзе пра ТДА «ВКС Лізінг», якое падало заяву аб выключэнні з рэестра ў сувязі з адсутнасцю намеру займацца лізінгавай дзейнасцю.
Акрамя таго, з рэестра выключаны ТАА «Кантракт Лізінг» да 31 снежня 2015 года і ТАА «Дэн Інвест» да 1 красавіка 2016 года з-за неадпаведнасці памеру іх статутнага фонду (па стане на 1 ліпеня) устаноўленым патрабаванням.
Рашэнне прынята ў адпаведнасці з нормамі ўказа №99 ад 25 лютага 2014 г. «Аб пытаннях рэгулявання лізінгавай дзейнасці».
У Нацбанку адзначылі, што згодна з указам №99 па сканчэнні пазначанага тэрміну лізінгавыя арганізацыі маюць права звярнуцца да рэгулятара па ўключэнне іх у рэестр ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.