У Чыжоўцы адкрыецца парк з дыназаўрамі

«Жывыя» скульптуры не дазволяць чапаць рукамі.

15.07.2015 / 14:18

Кадр з фільма «Парк Юрскага перыяду»

Праз два тыдні ў мінскім раёне Чыжоўка, недалёка ад заапарка адкрыецца «ДынаПарк», паведамляе blizko.by. Фігуры дыназаўраў прывезеныя з Кітая. Першыя фігуры ўжо ўсталяваныя.

На плошчы каля 4 гектараў выставяць 35 фігур дыназаўраў. Большасць фігур будуць рухацца, «дыхаць» і «рыкаць».

Але іх не дазволяць чапаць рукамі — так спадзяюцца долей захаваць атракцыён.

У парку будуць прадстаўленыя дыназаўры розных перыядаў, каля фігур будзе апісанне дыназаўраў на дзвюх мовах (якіх менавіта — не ўдакладняецца). Таксама будуць усталяваныя атракцыёны і шапікі з забавамі і пачастункамі.

Адкрыццё парку прызначанае на на 31 ліпеня.

Аляксандр Арсёнаў