Пуцін пагадзіўся скасаваць міністэрства па справах Крыма

15.07.2015 / 17:38

Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну скасаваць міністэрства па справах Крыма. Пуцін адказаў згодай.

«Праца па далейшай інтэграцыі Крыма… Гэтыя задачы можна было б ускласці на міністэрства эканамічнага развіцця», — сказаў Мядзведзеў.

Прэм'ер прапанаваў таксама ўвесці ў склад урада Крыма і Севастопаля некалькіх намеснікаў міністраў з федэральных міністэрстваў.