У Беларусь прылятае прэзідэнт Малдовы

16.07.2015 / 08:45

Аляксандр Лукашэнка 16 ліпеня правядзе перагаворы з прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, які прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках. 

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй, па ўзаемадзеянні ў сферы прамысловасці, міжрэгіянальных сувязей.