Прэзідэнт Малдовы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь

16.07.2015 / 11:49

Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімафці прыбыў з двухдзённым афіцыйным візітам у Беларусь.

Як чакаецца, сёння адбудуцца перамовы лідараў дзвюх краін. Кіраўнікі дзяржаў правядуць сустрэчы ў фармаце сам-насам, а таксама ў пашыраным складзе, у час якіх абмяркуюць стан і перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага дакументаў па пытаннях супрацоўніцтва і абмену прававой інфармацыяй, па ўзаемадзеянні ў сферы прамысловасці, міжрэгіянальных сувязей.

Напярэдадні ў Мінску адбылося пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а сёння праходзіць беларуска-малдаўскі бізнес-форум. Абодва мерапрыемствы праходзяць напярэдадні афіцыйнага візіту ў Беларусь Прэзідэнта Малдовы і накіраваны на наданне дадатковага імпульсу развіццю гандлёва-эканамічных адносін