Венгрыя пачынае будаўніцтва сцяны супраць нелегалаў

16.07.2015 / 16:19

Міністр абароны Венгрыі Чаба Хэндэ абвясціў аб пачатку будаўніцтва сцяны на мяжы з Сербіяй, закліканай спыніць паток нелегальных мігрантаў у краіну.

Па словах міністра, на будаўніцтве, скончыць якое плануецца ўжо да 30 лістапада, будзе задзейнічана 900 чалавек. Вышыня сцяны складзе чатыры метры, даўжыня — 175 кіламетраў.

У гэтым годзе ў Венгрыю нелегальна заехалі ўжо больш за 80 тысяч чалавек, большая частка з якіх едзе транзітам далей, у больш багатыя краіны Еўропы.

Паводле дадзеных венгерскага інфармацыйнага партала index.hu, урад Венгрыі плануе закрыць усе лагеры бежанцаў у гарадах і арганізаваць намётавыя мястэчкі ў сельскай мясцовасці.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.