БАТЭ прайграў у 1/16 фіналу Кубка Беларусі шклоўскаму «Спартаку»

18.07.2015 / 20:29

«Спартак» Шклоў — БАТЭ — 2:1.

Шклоўская каманда выступае ў 2-й лізе чэмпіянату краіны. Зрэшты БАТЭ прывёз у Шклоў другі, калі не трэці склад.

У стартавым складзе выйшлі Сарока, Марозаў, Роўбут, Буры, Ханевіч, Богуш, Байдук, Клімовіч, Буяк, Ануфрыеў, Джыгера (к)

Чэмпіёны Беларусі рыхтуюцца да матчу ў адказ 2-га раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць ірландскага «Дандалка».