У Віцебску зафарбавалі графіці з Яўгенам Лявонавым ФОТАФАКТ
20.07.2015 / 18:29
Шматпакутнае графіці з партрэтам Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта з фільма «Джэнтэльмены ўдачы», намаляванае на трансфарматарнай будцы на Смаленскай вуліцы ў Віцебску, зафарбавалі.
Па словах відавочцаў, зафарбоўвалі малюнак супрацоўнікі Віцебскіх электрычных сетак.
Графіці з Лявонавым было створана віцебскай стрыт-арт-камандай «HoodGraff» ў канцы мая. Твор выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Вандалы неаднаразова псавалі малюнак, некалькі разоў яго аднаўлялі, аднак, відаць, арганізацыя, што эксплуатуе будынак, на якім было графіці, вырашыла пакласці канец гэтай вайне канцэпцый.