Трыумф справядлівасці: Ганчарэнка стартаваў з перамогі ў чэмпіянаце Расіі

20.07.2015 / 22:45

У матчы першага тура чэмпіянату Расіі па футболе «Урал» на выездзе перамог «Кубань» (2:0).

Такім чынам, Віктар Ганчарэнка ў якасці галоўнага трэнера клуба з Екацярынбурга з перамогі дэбютаваў у новай камандзе.

Адзначым, сённяшні супернік «Урала» — былы клуб беларускага спецыяліста. Летась Ганчарэнка быў звольнены з пасады рулявога краснадарскага клуба.

«Згадваючы, як «Кубань» звольніла Ганчарэнку, тое, што ён сёння яе абыграў, ды яшчэ і ў Краснадары, — перамога найвышэйшай справядлівасці», — напісаў вядомы расійскі журналіст Ігар Рабінер у твітары.