Гараць тарфянікі. Перакрыты рух на трасе Мінск—Гомель

02.08.2015 / 12:54

Ілюстратыўнае фота.

Праз пажары на тарфяніках перакрыты рух на ўчастку з 100-га па 130-ы км трасы М-5 Мінск—Гомель, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту Беларусі.

Транспартныя патокі перанакіраваныя ў аб'езд пажаранебяспечнага ўчастка па дарогах Р-72 Асіповічы—Свіслач і Р-67 Барысаў—Беразіно—Бабруйск.