Грабеншчыкоў падтрымаў Украіну і Саакашвілі

03.08.2015 / 01:16

Вядомы расійскі рокер Барыс Грабеншчыкоў даў канцэрты ў Тбілісі і Кіеве і наведаў Адэсу, дзе сустрэўся з губернатарам вобласці Міхаілам Саакашвілі. Пасля гэтага ў Расіі яго можа чакаць праскрыпцыя, як раней Андрэя Макарэвіча. Тым не менш, рокер, вядомы таксама як БГ, не хаваў сваіх пачуццяў: «Быў у захапленні ад кіеўскай аўдыторыі і ў цэлым вельмі цёпла адгукаўся пра Украіну», — піша ў сваім фэйсбуку Саакашвілі.