БЕЛ Ł РУС

Свет

У Брытаніі 14-гадовы школьнік атрымаў 11 гадоў за спробу забойства

10.08.2015 / 15:22

Брытанскі падлетак, які напаў з нажом на свайго настаўніка, прысуджаны да 11 гадоў пазбаўлення волі за спробу забойства з абцяжарвальнымі абставінамі.

Як паведамляецца, 11 чэрвеня 14-гадовы падсудны, імя якога не называецца з-за яго юнага ўзросту, ударыў кухонным нажом 50-гадовага настаўніка Вінсэнта Узома, пасля таго як той прыгразіў забраць у яго мабільны тэлефон.

Прысяжныя ў адным з судоў горада Брэдфард ўбачылі ў справе абцяжарваючыя абставіны: перад тым, як напасці на выкладчыка, падлетак абразіў яго паводле расавай прыкметы, а збегшы са школы пасля інцыдэнту, вучань у паблажлівым тоне апісаў свой учынак.

Таксама па сведчанні абвінавачвання, падлетак абмяркоўваў свае намеры з сябрамі перад тым, як здзейсніў напад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула