На таргах даляр не дацягнуў да 16000 усяго тры рублі

13.08.2015 / 12:42

На Беларускай валютна-фондавай біржы 13 жніўня беларускі рубель працягнуў падзенне да кошыка валют, апусціўшыся адразу на 0,67% за кошт росту ўсіх асноўных валют.

Даляр вырас на Br8 да 15997 рублёў.

Еўра падаражэў на Br22 рублі да 17781.

Курс расійскага рубля вырас на Br3,84 да 249,71.