Следчы камітэт: Супраць «графіцістаў» заведзена крымінальная справа, яны затрыманыя
14.08.2015 / 14:18
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску расследуецца крымінальная справа аб пашкоджаньні маёмасці і хуліганскіх дзеяннях. Паводле падазрэння ў здзяйсненні гэтых злачынстваў затрыманыя чацвёра жыхароў горада Мінска, паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.
Падставай да завядзення крымінальнай справы паслужылі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь.
sk.gov.by
Указаныя асобы падазраюцца ў тым што, адзначаецца ў паведамленні СК, у ліпені ажыццявілі псаванне рэкламнага шчыта з адлюстраваннем супрацоўнікаў праваахоўных органаў, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, прычыніўшы апошняму матэрыяльны ўрон у памеры не менш за 2 мільёны рублёў.
Акрамя таго, у выкананні на шэрагу збудаванняў у розных частках горада надпісаў і малюнкаў, якія прапагандуюць гвалт у грамадстве і грэбаванне да агульнапрынятых правілаў паводзінаў, у прыватнасці, у адлюстраванні сілуэту чалавека, які кідае бутэльку з запальнай сумессю.
Следства разбіраецца ва ўсіх акалічнасцях здарэння. Дапытваюцца падазраваныя. Высвятляюцца матывы і мэты здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, гаворыцца ў паведамленні СК.
Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя канфіскаваныя ў падазраваных: літаратура экстрэмісцкай накіраванасці, маскі, шаўроны з выявай «Калаўрат», бутэлькі з вадкасцю для запальвання, балаклава, прадмет, пнеўматычны пісталет і многае іншае. Зараз канфіскаваныя рэчавыя доказы аглядаюцца і вывучаюцца спецыялістамі.
Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-лінгвістычная экспертыза з мэтай дачы канчатковай прававой ацэнкі дзеянням падазраваных.