«Дынама» скараціла адставанне ад БАТЭ да трох ачкоў

15.08.2015 / 18:51

У матчы 16-га тура чэмпіянату краіны па футболе мінскае «Дынама» сёння выйграла ў «Шахцёра» з лікам 1:0 (Някша, 12) і скараціла адставанне ад БАТЭ да трох ачкоў.

фота Максіма Пушкіна, Tut.by

Нагадаем, што ўчора БАТЭ згуляў унічыю з «Гомелем» — 0:0.

Пасля 16 гульняў: БАТЭ — 39, Дынама — 36, Шахцёр — 27…

Матчы 17-га тура пройдуць 22—24 жніўня. БАТЭ гуляе дома з «Нёманам», а «Дынама» ў гасцях — з «Тарпеда-БелАЗам».