Мінчанка пасля сваркі з мужам выскачыла з аўтамабіля і загінула

17.08.2015 / 09:57

27-гадовая мінчанка пасля сваркі з мужам, на пяць гадоў старэйшым за яе, выскачыла з аўтамабіля і загінула, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Здарэнне адбылося вечарам 16 жніўня паблізу вёскі Загароўшчына Капыльскага раёна, якую сямейная пара праязджала на аўтамабілі «Опель».

Пасварыўшыся з мужам, жанчына выскачыла з машыны на праезную частку. Яна памерла па дарозе ў бальніцу.

Вядома, што загінулая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе дзіцяці.