Лукашэнка выказаў спачуванні з прычыны смерці Сяргея Жураўля

17.08.2015 / 10:31

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Жураўля, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Творчасць Сяргея Барысавіча яркімі старонкамі ўпісана ў гісторыю сучаснага беларускага мастацтва. Унікальны талент і бліскучае выканальніцкае майстэрства гэтага артыста знайшлі сваё ўвасабленне ў мностве выдатных роляў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё беларускага тэатра і заваявалі любоў гледачоў розных пакаленняў», - гаворыцца ў спачуванні.