Турчынаў прыгадаў Еўропе здраду і ракавую пухліну СССР

19.08.2015 / 10:54

Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што лёс Украіны і Еўропы залежыць ад рашучасці і паслядоўнасці еўрапейскіх саюзнікаў. Аб гэтым паведамляецца на сайце РНБА.

З такой заявай Турчынаў выступіў з нагоды 95-годдзя з дня Варшаўскай бітвы.

«Тады, 95 гадоў таму, патаптаўшы пазіцыі і інтарэсы Украіны, фактычна пасля гэтай перамогі, Еўропа нам здрадзіла, выкінуўшы УНР за рамкі перамоўнага працэсу, заключыла «мір», па якім нашу краіну разарвалі на кавалкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Турчынаў адзначыў, што ў той час еўрапейскія палітыкі спрабавалі абараніць свае інтарэсы і баяліся «параненага рускага мядзведзя», што пасля, на думку кіраўніка РНБА, прывяло да таго, што «Савецкая імперыя разраслася як ракавая пухліна».