У Казахстане пачалася новая дэвальвацыя тэнге
19.08.2015 / 12:51
Даляр у Казахстане падаражэў да 198 тэнге. У той жа час на сайце Нацыянальнага банка афіцыйны курс даляра складае 188,35 тэнге. Насельніцтва паведамляе пра адсутнасць валюты ў абменных пунктах.
З самай раніцы 19 жніўня ў банках Актаў у продажы няма ні даляраў, ні еўра, ні рублёў, паведамляе партал NUR.KZ. Яго карыстальнікі паведамляюць, што ў некаторых абменніках горада курс падняўся да 198 тэнге за даляр. У той жа час, на сайце Нацыянальнага банка Казахстана афіцыйны курс даляра складае 188,35 тэнге.
У абменных пунктах камерцыйных банкаў, нягледзячы на павышэнне курсу, валюту не прадаюць: па словах работнікаў кас, абмен валюты спынены да атрымання далейшых распараджэнняў ад галаўных офісаў банкаў.
«Канвертацыя не будзе праводзіцца да ўдакладнення курсу валюты», - паведамілі касіры.
Як заявіў дырэктар дэпартамента даследаванняў інвестыцыйнага банка «Halyk Finance» Сабіт Хакімжанаў, далейшае падзенне нацыянальнай валюты можа працягнуцца.
«Не думаю, што рашэнне, да якога так доўга рыхтаваліся, звядзецца да дэвальвацыі ўсяго на 5%, было б вельмі нерацыянальным. 5% —гэта занадта мала, каб вырашыць праблемы пераацэненага тэнге, але больш, чым дастаткова, каб справакаваць чарговае падзенне попыту на тэнге», — мяркуе ён, Мы ацэньваем неабходную дэвальвацыю на ўзроўні не менш USD/KZT230 ».
Эксперты звязваюць рост курсу валют у Казахстане з дэвальвацыяй юаня і расійскага рубля.