«Шпацыр памяці» пройдзе ў Мінску
19.08.2015 / 13:46
Беларускі архіў вуснай гісторыі і музей «Дом Анны Франк» (Амстэрдам) запрашаюць вас паўдзельнічаць у першым трэнінгу міжнароднага праекта «Шпацыр па памяці» ў Мінску.
Калі Вы задумваліся над наступнымі пытаннямі:
- што такое гістарычная памяць і як яна звязана з індывідуальнай памяццю?
- як яна можа рэалізоўвацца ў помніках нашага горада?
- як тыя ці іншыя гістарычныя падзеі і прысвечаныя ім помнікі звязаны з сённяшнімі падзеямі і ўплываюць на жыццё горада?
- як перадаць свае разважанні і назіранні з дапамогай відэа?
тады далучайцеся да нас.
Падчас 3-дзённага трэнінгу Вы зможаце даведацца меркаванне экспертаў, сваіх калегаў і азнаёміцца з мясцовымі помнікамі, даведацца меркаванне мінакоў пра іх, а таксама стварыць свой відэаролік, які будзе заснаваны на вашых уласных даследаваннях, думках і ўражаннях.
Мы чакаем удзельнікаў ва ўзросце 16—22 гадоў, жадаючых атрымаць новыя навыкі і веды і зрабіць свой відэа-праект.
Трэнінг адбудзецца ў Мінску 28—30 жніўня 2015.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету.
Звяртаем увагу, што тэрмін падачы заявак падоўжваецца да 26 жніўня!
Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце па адрасе l.shynder@annefrank.nl
Memory Walk — інавацыйны, адукацыйны падыход, які навучае моладзь крытычнаму асэнсаванню помнікаў і памятных мясцін, якія іх атачаюць. Удзельнікамі гэтага ўнікальнага міжнароднага праекта ўжо сталі маладыя людзі з розных куткоў Еўропы і ЗША, а цяпер такая магчымасць ёсць і юнакоў з Беларусі.
Прапануем таксама пазнаёміцца з прыкладамі выніковых відэа-праектаў, зробленых удзельнікамі Memory Walk:
Кішынёў (Малдова), «Цягнік болю».
Калумбія (ЗША), «Сцяг Канфедэрацыі»