«Праспект нацыянальнага сцяга» — мегапікет ў Мінску

21.08.2015 / 18:45

Увечары 21 жніўня сябры Партыі БНФ прапануюць правесці масавы пікет па зборы подпісаў: выйсці з бел-чырвона-белымі сцягамі ад плошчы Свабоды ўздоўж праспэкту Пераможцаў.

Акцыя ладзіцца як мегапікет з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку Таццяны Караткевіч.

Сябры ініцыятыўнай групы ўстановяць стэнды з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі ад гарадзкой ратушы на плошчы Свабоды ўздоўж праспекта Пераможцаў у бок Палаца спорту.

Згодна з Выбарчым кодэксам, рашэннямі Мінгарвыканкама і тлумачэнням Цэнтральнай камісіі па выбарах, падобнага роду акцыі ў перыяд збору подпісаў не патрабуюць спецыяльнага дазволу, і гэтая частка праспекта не аднесена да забароненых для пікетавання, паведамляе прэс-служба БНФ.