На Спаса новы прэзідэнт Польшчы Дуда наведаў праваслаўны манастыр на гары Грабарцы

21.08.2015 / 22:45

Мітрапаліт Сава падарыў прэзідэнту ікону, а прэзідэнт царкве — крыж.

«Галоўнае — узаемная павага», — сказаў Анджэй Дуда, які прамаўляў без паперкі. Дуда падзякаваў за магчымасць памаліцца разам з праваслаўнымі. Ён таксама нагадаў пра 100-гадовы юбілей вялікай трагедыі беларусаў і ўкраінцаў — вымушанага бежанства ў часе Першай сусветнай вайны, якое скончылася гібеллю соцень тысяч людзей.

Свята Перамянення Гасподняга (Спаса) — галоўнае свята на Грабарцы. У гэты дзень сюды сыходзяцца паломнікі з крыжамі.

Прапануем відэа прамоваў мітр. Савы і прэзідэнта Дуды.

СГ