Заўтра Статкевіч пойдзе станавіцца на ўлік у РУУС

23.08.2015 / 14:08

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч, які выйшаў на волю ў суботу, раніцай жніўня 24 адправіцца ў РУУС па месцы жыхарства, каб стаць на міліцэйскі ўлік.

Як паведаміў Статкевіч, пакуль невядома, ці будзе над ім усталяваны прэвентыўны нагляд. Па словах былога палітвязня, пры вызваленні яму «нічога не патлумачылі па ўмовах нагляду», і цяпер гэта «трэба высвятляць».