In memoriam: Вера Шостак

На жаль, адышоў яшчэ адзін чалавек з той грамады, якую мы з пашанай называлі гімназістамі. 25 гадоў у Вільні працавала ВБГ.

04.03.2008 / 18:19


Фота з bielarusnp

На жаль, адышоў яшчэ адзін чалавек з той грамады, якую мы з пашанай называлі гімназістамі.

25 гадоў у Вільні працавала ВБГ. Сотні людзей у ёй атрымалі адукацыю. Гэта была ня толькі хімія, матэматыка. Найперш, гэта была — Беларусь. Гэту навуку беларушчыны яны захавалі на ўсё жыцьцё і нам, маладым, перадавалі. Вось толькі пытаньне: ці мы аказаліся такія ж самыя старанныя вучні, якімі былі гімназісты.

Вера Спарычанка‑Шостак нарадзілася 19.12.1917 на Наваградчыне. Усё жыцьцё працавала настаўніцай ангельскай мовы ў Вільні. У яе засталася дачка. Пахаваная яна будзе на праваслаўных могілках Быліны, побач з мужам. Побач зь дзясяткамі магілаў сваіх настаўнікаў і аднакашнікаў па Віленскай беларускай гімназіі.

Сяргей Вітушка