Нацбанк «не будзе штучна рэгуляваць» курс беларускага рубля
24.08.2015 / 18:44
Нацбанк Беларусі не будзе штучна рэгуляваць курс беларускага рубля, заявіў ria.ru ў панядзелак прадстаўнік прэс-службы рэгулятара.
Архіўнае фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by
Па выніках біржавых таргоў ў панядзелак беларускі рубель прыкметна аслабеў да ўсіх трох валют, што ўваходзяць у валютны кошык: да даляра - на 5,21% у параўнанні з папярэднімі таргамі, еўра — на 5,83%, расійскага рубля - на 0,64%. У выніку да кошыку валют кошт беларускай валюты знізіўся на 3,54%.
«Усе плануемыя Нацбанкам дзеянні былі агучаны ў спецыяльным паведамленні літаральна некалькі дзён таму. Нічога не змянілася», - сказаў прадстаўнік рэгулятара.
Афіцыйныя курсы на аўторак складаюць — 17 601 за даляр і 19 935 — за еўра.