У маскоўскім метро затрымалі мужчыну, які вёз у Беларусь гранатамёт
24.08.2015 / 22:22
Сёння днём, 24 жніўня, на станцыі маскоўскага метро «Чартанаўская» затрымалі мужчыну з гранатамётам, паведамляе lifenews.ru.
На мужчыну спрацавала рамка металашукальніка. Падчас надгляду паліцыянты знайшлі ў яго ў скрутку гранатамёт РПГ-26, а таксама від на жыхарства ў падмаскоўнай Электрасталі.
Як высветлілася пазней, кур'ер Давід, ураджэнец Малдовы, павінен быў даставіць зброю ў Мінск. Ён сцвярджае, што не ведаў, што менавіта знаходзіцца ў скрутку. Замоўцам тавару быў жыхар Беларусі, які пацвердзіў, што замова прызначалася яму.
«Я замовіў на адным форуме РПГ, аформіў дастаўку праз кур'ерскую службу ў Мінску, — распавёў замоўца. — Але на гэтым форуме няма баявой зброі, толькі вучэбная. Купіў для сябе, бо калекцыяную зброю».
Афіцыйны прадстаўнік ГУ МУС па горадзе Маскве Андрэй Галіакбераў заявіў, што знойдзеная прылада небяспекі не ўяўляе.
«Гранатамёт аказаўся пустым корпусам вучэбнага дапаможніка. Па выніках праверкі будзе прынята працэсуальнае рашэнне», — паведаміў ён.