Сталінскі ампір і сталічны капіталізм: як сусветныя брэнды падстройваюцца пад мінскую архітэктуру ФОТАРЭПАРТАЖ
27.08.2015 / 11:31
Фасады савецкіх будынкаў у Мінску не перанасычаныя рэкламай. У горадзе часта здымаюць кіно пра савецкі час, бо «амаль нічога не трэба мяняць». Але ў элементы савецкіх архітэктурных формаў у Мінску ўсё актыўней упісваецца рэклама сусветных брэндаў. Наколькі гэта арганічна — пытанне эстэтычнага густу. Мы толькі заўважылі тое, што ёсць.