Лукашэнка: Не бегайце вы па гэтых абменніках

27.08.2015 / 13:48

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае беларусам падтрымаць айчыннага вытворцу.

З такой прапановай ён звярнуўся сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

«Давайце пажывём на сваім, што ў нашых крамах ёсць, і адпачнем гэтыя гады ў сябе ў Беларусі. Не будзем вывозіць валюту», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не бегайце вы па гэтых абменніках. Вы ствараеце лішнія праблемы», — адзначыў ён.

«Шчыра кажу, калі раней мяне проста трэсла, калі я бачыў змены курсаў валют, сёння мяне больш хвалюе іншае — утрымацца б, не дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне», — сказаў беларускі лідар.

«У свеце ідзе вайна, — сказаў ён. — У рэшце рэшт, хоць бы гэтая бяда нас не кранула».