Недабор на бюджэтныя месцы ў ВНУ склаў 222 месцы

28.08.2015 / 10:39

У Беларусі ў 2015 годзе недабор на бюджэтныя месцы ў ВНУ склаў 222 чалавекі, паведаміла сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава.

Пры гэтым на дзённую форму на бюджэт прынята 22 тыс. 476 чалавек. На бюджэт у завочнай форме паступілі 4 тыс. 444 чалавекі. Акрамя таго, на бюджэтныя месцы на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі прынята 2 тыс. 225 чалавек.