Курс расійскага рубля да даляра знізіўся пасля невялікага ўзлёту

28.08.2015 / 12:14

Курс расійскага рубля зноў аслабеў у адносінах да даляра пасля кароткага ўмацавання на адкрыцці таргоў у пятніцу. Даляр падняўся вышэй за 67 рублёў, еўра дасягнуў 75,6 рубля.

Раніцай у пятніцу даляр упершыню з 14 жніўня апусціўся ніжэй за 65 рублёў.

Кошт бараля нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE таксама трохі апусціўся ў параўнанні з ранішнімі паказчыкамі, і ўсталяваўся на адзнацы ў 47,7 даляра.

Раней у пятніцу цана на нафту Brent дасягнула адзнакі ў 48 даляраў за бараль. Кошт бараля нафты маркі WTI падняўся да 43 даляраў.

Бі-бі-сі