Беларус з пазыўным «Тарас», які загінуў ва Украіне, — гэта берасцеец Алесь Чаркашын
28.08.2015 / 19:44
Стала вядома імя беларуса з пазыўным «Тарас», які быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр. Гэта 33-гадовы берасьцеец Аляксандр Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД.
Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу Правага сектару. У тым жа баі загінуў украінец Віталь Целяжэнка.
Дата і месца пахавання Аляксандра Чаркашына будуць абвешчаныя пазьней. Бацькі вырашылі пахаваць сына ў Брэсце.
Чаркашын вядомы сваім актыўным удзелам у барацьбе беларусаў за грамадзянскія правы. За гэта яго не раз затрымлівала міліцыя.