Падаходны падатак для тых, у каго выяўлена перавышэнне выдаткаў над даходамі, павысяць да 16%
01.09.2015 / 07:37
На сайце Міністэрства фінансаў размешчаны праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь». Калі дакумент будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, то з 2016 года некаторыя падаткі павысяцца, акрамя таго, з'явяцца і новыя віды адлічэнняў у казну.
У дакуменце, напрыклад, змяшчаецца прапанова аб увядзенні падвышанай стаўкі падаходнага падатку ў памеры 16% для плацельшчыкаў, у якіх падатковыя органы выявяць перавышэнне выдаткаў над даходамі. Зараз грамадзяне, якія «жывуць не па сродках», плацяць у казну 13% з сумы перавышэння выдаткаў над даходамі.
Акрамя гэтага, згодна з дакументам, грамадзяне, якія здаюць у арэнду жыллё, месцы на паркоўках або нежылыя памяшканні без заключэння дамоваў, павінны будуць выплачваць пяцікратна павялічаную стаўку падаходнага падатку.