Гурт Brutto зняў кліп на песню «Родны край»

01.09.2015 / 07:43

1 верасня, у дзень свайго афіцыйнага нараджэння, гурт Brutto прадставіў публіцы сінгл альбома «Родны Край» і кліп на аднайменную песню.

Паведамляецца, што новы альбом BRUTTO плануе прэзентаваць сёлета ўвосень.

Рэжысёрам кліпа стаў Андрэй Давыдоўскі. «Родны Край» — пятая сумесная праца Давыдоўскага і Brutto.

Пасля прэм'еры новага альбома гурт плануе тур у яго падтрымку па Украіне, Еўропе і Амерыцы.