Надвор'е моцна мяняецца: з серады на чацвер у Мінску можа выпасці да 20 мм ападкаў

01.09.2015 / 10:06

Сайт pogoda.by прагназуе моцныя ападкі ў Мінску з серады на чацвер.

Ноччу 3 верасня і раніцай у сталіцы 3 верасня (чацвер) у сталіцы можа выпасці да 20 мм ападкаў.

Так для верасня колькасць ападкаў за месяц складае ўсяго 60 мм, а гэты жнівень быў вельмі засушлівы.

Вецер зменіцца на паўночна-заходні, парывамі да 13 м/с, тэмпература паветра — +18—20 градусаў цяпла.