У Брэсце кіроўца аўто збіў на пераходзе 6-гадовага хлопчыка, які ішоў з мамай
01.09.2015 / 12:19
ДТЗ адбылося днём 31 жніўня на вуліцы Маскоўскай насупраць дома № 301.
«59-гадовы кіроўца «Опель Астра» здзейсніў наезд на хлопчыка, які разам з мамай перасякаў праезную частку дарогі па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора справа налева па ходзе руху аўтамабіля», - распавялі ў ДАІ Брэста.
6-гадовы хлопчык атрымаў удары і пераломы і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне.