Беларускія заўзятары прыбываюць у Львоў на матч зборнай у патрыятычнай вопратцы ФОТЫ

дапоўнена

04.09.2015 / 11:14

Сёння раніцай першыя заўзятары футбольнай зборнай Беларусі пачалі прыязджаць у Львоў. У суботу тут пройдзе матч адборачнага турніру ЧЕ па футболе — 2016 Украіна — Беларусь.

Адметна, што афіцыйных беларускіх сімвалаў не відаць — на заўзятарах сімволіка з нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня. 

«Наша Ніва» прыводзіць вам фоты людзей, якія трапляюцца карэспандэнтам у горадзе.

Бацька з 18-гадовым сынам прыехалі на футбол. У абодвух на скуры Пагоня. 

Хтосьці з беларусаў, відаць, ужо засяліўся ў арэндную кватэру і вывесіў сцяг.

Хлопцы з Берасця, якія павесілі нацыянальны сцяг на доме насупраць Ратушы (фота вышэй)

Налепкі каманды — традыцыя на «выездах»

Будаўнік Зміцер Хведарук і Кацярына Пікірэня, былая дырэктарка «Логвінава».

Беларусы фатаграфуюцца з новай паліцыяй Львова.

Крутыя мінскія хлопцы.

Яшчэ адна кампанія беларускіх заўзятараў пазначыла кватэру, куды засялілася

Беларускія налепкі досыць крэатыўныя

АГ; фота Ірыны Арахоўскай