НПЦ геалогіі — аб адкрытых радовішчах нафты: Гэта пакуль закрытая інфармацыя

04.09.2015 / 18:28

Афіцыйныя СМІ апублікавалі сенсацыйную заяву кіраўніка Мінпрыроды Андрэя Каўтухі: «У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне», — растлумачыў ён.

Па словах міністра, «гэта радовішча будзе аператыўна перададзена арганізацыі «Беларусьнафта».

У Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па геалогіі, які займаўся вывучэннем нетраў Гомельскай вобласці і адкрыў радовішча чорнага золата, адмаўляюцца каментаваць паведамленне міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Гэта закрытая інфармацыя пакуль. Тое, што ёсць у сродках масавай інфармацыі, гэта пакуль усё. Больш я нічога не магу сказаць», — заявіў карэспандэнту БелаПАН галоўны інжынер НПЦ Сяргей Жараў.