На матчы Украіна—Беларусь у Львове стадыён скандаваў «Жыве Беларусь» ВІДЭА
05.09.2015 / 19:40
Беларускія і ўкраінскія фанаты разам скандавалі «Жыве Беларусь» на адборачным матчы Чэмпіянату Еўропы Украіна—Беларусь, што прайшоў у Львове 5 верасня. Вось першае відэа:
На матч прыехалі каля тысячы беларусаў. Карэспандэнт «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч перадае са Львова, што на беларускай трыбуне толькі адзін чырвона-зялёны сцяг пры некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых.