Фанаты прадэманстравалі каласальную салідарнасць на матчы Украіна—Беларусь у Львове ВІДЭА

07.09.2015 / 09:32

Адборачны матч Чэмпіянату Еўропы Украіна—Беларусь, што прайшоў у Львове 5 верасня, запомніцца не столькі крыўднай паразай беларусаў, колькі трыбунамі. Фанаты абедзвюх каманд змаглі стварыць на стадыёне непаўторную атмасферу братэрства і свята. Глядзіце відэа NN.BY са Львова.

Беларускія і ўкраінскія фанаты разам скандавалі «Жыве Беларусь». Вось відэа:

На матч прыехалі каля тысячы беларусаў. Карэспандэнт «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч перадае са Львова, што на беларускай трыбуне толькі адзін чырвона-зялёны сцяг пры некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых.

Арцём Гарбацэвіч, Ірына Арахоўская, Львоў