СМІ: Еўракамісія мае намер прапанаваць Польшчы прыняць 9 тыс. бежанцаў

07.09.2015 / 16:56

Еўрапейская камісія (ЕК) у рамках размеркавання паміж краінамі ЕС дадатковых 120 тыс. бежанцаў мае намер прапанаваць Польшчы прыняць 9287 чалавек.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак PAP са спасылкай на крыніцу ў ЕК.

Новыя планы па размяшчэнні бежанцаў, што прыбываюць у Італію, Грэцыю і Венгрыю, ЕК павінна прадставіць у бліжэйшую сераду. Аднак, па неафіцыйнай інфармацыі, ужо вядома, што Германія павінна будзе прыняць 31,4 тыс. бежанцаў, Францыя — 24 тыс., а Іспанія 14,9 тыс.