Бурштынавы паток свежага мёду ФОТАРЭПАРТАЖ

08.09.2015 / 14:18

Адразу пасля Мядовага Спасу пчаляр з вёскi Хаценчыцы Вілейскага раёну Вiктар Казлоўскі разам з сынам Уладзімірам узяліся за справу.

За лета пчолы напоўнілі мёдам сотні рамак, якія трэба распакаваць, і здабыць з іх мёд. Работа доўжыцца днямі, круціцца медагонка, і тонкія празрыстыя ніткі з сотаў ператвараюцца ў шчыльны бурштынавы паток, якім гаспадары запаўняюць шматлікія слоікі.

Фота Сяргея Зініна